ISOVER. Камфортнае энергазберажэнне
Студэнцкі конкурс 2012
Канцэрн Saint - Gobain (Францыя), кампанія "Сэн–Габэн Будаўнічая Прадукцыя Белрус " (Беларусь) сумесна з архітэктурным факультэтам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта запрашаюць прыняць удзел у Міжнародным студэнцкім конкурсе: "Мультыкамфортны дом ISOVER 2012. Адраджэнне і развіццё прамысловага раёну"
| Спампаваць |
|---|
| Умовы конкурсу 2012 |
| Рэгістрацыя ў конкурсе 2012 |
| Вынікі конкурсу 2011. Брашура |
Аб заданні:
Ва ўмовах існуючага эканамічнага ціску, гарады ўжо не ўстане развівацца так, як раней, асабліва ў галіне адраджэння невыкарыстоўваемых прамысловых зон, якія карыстаюцца ўсё большым попытам з-за адсутнасці жылля і інфраструктуры. Хоць яны і размешчаны побач з горадам, яны ўяўляюць сабой раёны, не звязаныя з гарадскімі цэнтрамі.
Згодна з патрабаваннямі праекта, неабходна спраектаваць жылы экалагічны мікрараён (квартал), дзе змогуць жыць 12-15 сем'яў, з наяўнасцю асноўных службаў для забеспячэння эфектыўнай схемы праца-жыццё, а таксама распрацаваць канцэпцыю аднаўлення вялікай тэрыторыі, дзе знаходзіцца гэты квартал, у рамках якой аб'екты інфраструктуры, офісы, зоны адпачынку і забаў будуць выкарыстоўваць ужо існуючыя будынкі і забяспечаць эфектыўную інтэграцыю праекта ў горад.
Мэта конкурсу - атрыманне новага ўзору адраджэння і пераўтварэння індустрыяльнага раёна.
- нацыянальны этап,
- міжнародны этап.
- 1 прэмія 1500 $
- 2 прэмія 1000 $
- 3 прэмія 750 $
- 1 прэмія 1500 €
- 2 прэмія 1000 €
- 3 прэмія 750 €
Конкурс aдбываецца ў два этапы:
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты архітэктурнага факультэта БНТУ ўсіх формаў навучання.
Аб'ект праектавання: Адраджэнне і развіццё раёна ў басейне ракі Трэнт, Нотынгем, Вялікабрытанія (Trent Basin, Nottingham, UK)
Старт конкурсу: кастрычнік 2011 года p>
Заканчэнне прыёму прац: 15 сакавіка 2012 года p>
Выбар і ўзнагароджанне пераможцаў нацыянальнага этапу конкурсу адбудзецца ў Мінску 22 сакавіка 2012 г. p>
Выбар і ўзнагароджанне пераможцаў міжнароднага этапу конкурсу адбудзецца ў г. Браціславе 22-25 мая 2012 г.
Прызы нацыянальнага этапу:
Прызы міжнароднага этапу:
Дзе узяць інфармацыю:
Афіцыйная старонка конкурсу:
www.isover-students.com
Тут ёсць усё: умовы конкурсу, планы мясцовасці, архіў конкурсных прац мінулых гадоў.
Дадатковая інфармацыя па прадуктах і сістэмах Isover:
www.isover.by, www.isover.ru, www.isover.com
Тут вы знойдзеце інфармацыю пра даставальныя матэрыялы.
База вузлоў і канструкцыяў "Мультыкамфортных дамоў Isover":
www.isover-students.com
Вузлы, прадстаўленыя на дадзеным сайце, сертыфікаваны інстытутам "пасіўнага дома" (Германія). Выкарыстоўвайце іх у праекце.
Афіцыйная старонка "Мультыкамфортнага дому Isover":
www.isover-multicomfort.com
Тут вы знойдзеце самую поўную інфармацыю аб "Мультыкамфортных дамах".
Гарачая лінія:
210-18-03/04/05
e-mail: boris.kuchumov@saint-gabain.com


