Кампанія «Сэн-Габэн Будаўнічая Прадукцыя БелРус» прадстаўляе вашай увазе канцэпцыю «Мультыкамфортны дом ISOVER» - дом, які:
- мінімальна спажывае энэргарэсурсы
- забяспечвае здаровы мікраклімат для Вас і Вашае сям'і
- экалагічна бяспечны для навакольнага асяродку
Мэтай нашае каманды з'яўляецца распаўсюджванне ідэі праектавання і будаўніцтва такіх энэргаэфектыўных, камфортных і міралюбных да навакольнага асяроддзя будынкаў ва ўмовах Рэспублікі Беларусь.
Дзеля дасягнення гэтае мэты арганізаваны сэрвіс, дзе вы зможаце атрымаць вычэрпную інфармацыю ў дадзенай сфэры і пагутарыць са спецыялістамі ў галіне рэсурсазахавальнага праектавання і будаўніцтва.
«Мультыкамфортны дом ISOVER» - гэта ўклад у ўстойлівае развіццё, якое мае на ўвазе задавальненне патрэбаў цяперашняга пакалення, не пагражаючы здольнасці будучых пакаленняў задавальняць іх ўласныя!