Гісторыя канцэрна «Cэн-Габен»

Гісторыя развіцця буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў, аб’яднаных у канцэрн «Сэн-Габэн», налічвае каля 400 год. Канцэрн заснаваны ў 1665 годзе ў Францыі як каралеўская люстраная мануфактура. Першы заказ «Сэн-Габэн» атрымаў на вытворчасць і пастаўку люстраў для Вестфальскага палаца ў Францыі.
З 19 стагоддзя вытворчасць кампаніі распаўсюдзілася і ў іншыя еўрапейскія краіны. Першыя замежныя падраздзяленні канцэрна з’явіліся ў Германіі (1853г.), Італіі (1889г.), Іспаніі (1904г.). У цяперашні час структурныя падраздзяленні кампаніі знаходзяцца ў краінах Заходняй і Ўсходняй Еўропы, Азіі, Лацінскай Амерыкі, ЗША, Аўстраліі і Новай Зеландыі – ўсяго ў 49 краінах.
Канцэрн «Сэн-Габэн» сёння ўваходзіць у топ-10 прамысловых груп свету. Акцыі канцэрна каціруюцца на фондавых біржах Парыжа, Лондана, Бруселя, Цюрыха, Амстэрдама і Франкфурта. Прадажы па выніках 2006 года склалі 41,596 млрд еўра, чысты прыбытак - 1,702 млрд еўра.
Віды дзейнасці «Сэн-Габэн»
Канцэрн аб’ядноўвае пяць сектараў згодна накірункам дзейнасці:
Пляскатае шкло - №1 у Еўропе, №3 у свеце
«Сэн-Габэн» займае першасныя пазіцыі ў вытворчасці пяскатага шкла, у прыватнасці высокаякасных плазменных экранаў, шкляных паверхняў для бытавой тэхнікі і аўтамабіляў, а таксама дэкаратыўнага шкла, якое выкарыстоўваецца ў індустрыі дызайна. «Сэн-Габэн» паставіў пляскатае шкло для будаўніцтва піраміды Лувра.
Тара і ўпакоўка - №1 у Еўропе, №2 у свеце
Канцэрн з’яўляецца лідэрам у сектары шклотары - пастаўляе кантэйнеры, бутылі і іншыя ёмістасці для харчовай прамысловасці, вырабляе парфумерныя флаконы, а таксама пляшкі і колбы для фармацэўтычнай індустрыі.
Будаўнічая прадукцыя (ізаляцыя, гіпсакартон і гіпсавыя сумесі, трубы, будаўнічыя растворы) - №1 у свеце
Канцэрн стаіць на чале буйнейшых еўрапейскіх пастаўшчыкоў будаўнічых матэрыялаў і займае 1-е места ў свеце па вытворчасці высокаякаснай цеплаізаляцыі ISOVER. Выпускае гіпсакартон і гіпсавыя сумесі Gyproc і Rigips, сайдынг і будаўнічыя растворы, акустычныя столі Ecophon.
На долю традыцыйнага для канцэрна пляскатага шкла, упаковачных вырабаў і будаўнічых матэрыялаў выпадае 43,5% усяго абароту. Больш за 50% займаюць прынцыпова новыя для «Сэн-Габэн» віды дзейнасці. Гэта перспектыўная і паспяхова равіваемая кампаніей дыстрыбуцыя будаўнічых матэрыялаў (42% абароту) і вытворчасць навейшых высокатехналагічных матэрыялаў (14.5%).
Дыстрыбуцыя будаўнічых матэрыялаў - №1 у Еуропе і свеце
Сектар Дыстрыбуцыі ўтварыўся ў выніку набыцця ў 1996 годзе філіялаў Poliet Group subsidiaries, Point.P and Lapeyre. Пачынаючы ад самага ўтварэння, бізнэс значна пашырыўся дзякуючы экспансіі. Устойлівая пазіцыя на еўрапейскім рынку - вынік набыцця розных кампаній, уключаючы Jewson and Graham у Велікабрытаніі, Raab Karcher у Германіі, Нідэрландах і Ўсходняй Еўропе, і пазней Dahl у Скандынавіі (2004).
Высокатэхналагічныя матэрыялы (кераміка, пластмасы, абразівы і арматурныя элементы) - №1 у свеце
Буйныя інвестыцыі ў распрацоўку высокатэхналагічных матэрыялаў і актыўная навукова-даследчая дзейнасць дазволілі канцэрну ўжо сёння стаць лідэрам у вытворчасці матэрыялаў новага пакалення. Сярод іх – удасканаленыя віды прамысловай керамікі і пластмас, палімерныя ізаляцыйныя пакрыцці для касмічнага і авіябудаўніцтва. Канцэрн упэўнена лідзіруе ў выпуску абразіваў, крэмніева-нітрытных і карбідных вырабаў для самых розных галін прамысловасці.
Сектар «Будаўнічая Прадукцыя»
Сектар «Сэн-Габэн Будаўнічая Прадукцыя» адзін з буйнейшых у канцэрне і складае больш за 26% у агульным абароце кампаніі. Ён прадстаўлены чатырма падраздзяленнямі:
- Ізаляцыйныя матэрыялы - №1 у свеце;
- Будаўнічыя матэрыялы і сайдынг - №1 у свеце;
- Вытворчасць гіпсакартону і будаўнічых сумесяў - №1 у свеце;
- Трубы - №1 у свеце.
Прынцыпы «Сен-Габен»
Нашы прынцыпы – экалогія, бяспека, клопат пра людзей.
Выкарыстанне бяспечных энергазберагальных тэхналогій дазваляе «Сэн-Габэн» эканомна і ашчадна спажываць прыродныя рэсурсы. На ўсіх этапах вытворчасці канцэрн выкарыстоўвае тэхналогію другаснай апрацоўкі рэсурсаў, у прыватнасці, пры вытворчасці шкла 90% сыравіны пераапрацоўваецца паўторна. Акрамя таго, канцэрн выпускае ўнікальныя прадукты, якія дазваляюць выкарыстоўваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. Сонечная энергія, якая паглынаецца шклянымі паверхнямі ў канструкцыях будынкаў, выкарыстоўваецца як крыніца цяпла і света. Гэта дазваляе значна скараціць дадатковыя затраты энергіі, і такім чынам паменшыць экалагічную нагрузку на навакольнае асяроддзе.
Захаванне чысціні паветра, вады і глебы з’яўляецца важнай задачай для ўсіх падраздзяленняў канцэрна. У прыватнасці, ізаляцыйныя прадукты ISOVER вырабляюцца з пяску і базальту, якіх многа ў прыродзе, а расход энергіі на іх вытворчасць цалкам аднаўляецца за кошт той энергіі, якую цеплаізаляцыя дазваляе сэканоміць.Больш за тое, эфектыўная цеплаізаляцыя больш чым на 50% зніжае выкід у атмасферу шкодных рэчываў, напрыклад, вуглякіслага газу (СO²) і двуокісі серы (SO²). І што вельмі важна, «Сэн-Габэн» не пакідае навуковыя даследванні і імкнецца распрацоўваць усё новыя прадукты, якія могуць абараняць навакольнае асяроддзе і захоўваць яго для наступных пакаленняў.
Супрацоўнікі – галоўны капітал
Мы разумеем значнасць эфектыўнага кіравання персаналам і развіцця творчага патэнцыялу супрацоўнікаў для роста кампаніі і захавання вядучых пазіцый на сусветным рынку.
31 снежня 2006 года агульная колькасць супрацоўнікаў складала 206.940 чалавек у 54 краінах. Трэцяя частка з іх працуе ў падраздзяленні будаўнічых матэрыялаў і 69% у другіх падраздзяленнях кампаніі.
Спецыялісты канцэрна распрацавалі ўніверсальную канцэпцыю «Грамадства – Здароўе – Ахова», накіраваную на стварэнне максімальна камфортных умоў работы для персаналу. Лозунгамі кампаніі сталі:
- «нулявы ўзровень рызыкі на рабочым месцы»;
- «нулявы ўзровень няшчасных выпадкаў».
Канцэрн мае міжнародны сертыфікат, які сцвярджае выкананне правілаў гігіены і бяспекі труда на рабочых месцах і адпаведнасць усім правілам аховы труда на вытворчасці.
«Сэн-Габэн» надае вялікае значэнне развіццю і прафесійнаму росту супрацоўнікаў, клапаціцца пра іх і цэніць персанальны ўклад кожнага з іх у развіццё кампаніі.