Ці можна як-небудзь уцепліць знутры сцяну?
Поўнае пытанне:
Вітаю! Скажыце, ці можна як-небудзь уцепліць знутры сцяну (ашалёвачная цэгла, дошкі, пілавінне з вапнай, дошкі). Дзякуй.

Адказ:

Мажліва. Але настойліва рэкамендуем уцяпляцца звонку, каб пазбегнуць такіх праблемаў, як прамярзанне канструкцыі, кандэнсацыя вільгаці ў канструкцыі, цвіль і д.г.п. неспадзяванкі.

Дзеля ўцяплення звонку мы можам параіць вам 3 варыянты:

1. Пад лёгкія тынковачныя сістэмы рэкамендуем ISOVER Тынкавы Фасад.
2. Пад цяжкія тынковачныя сістэмы – ISOVER OL-E.
3. Дзеля ўладкавання вентылюемага фасаду (аздабленне сайдынгам, дрэвам, металёвымі або керамічнымі фасаднымі панэлямі і інш.) прыдадуцца наступныя матэрыялы з серыі ISOVER ВентФасад: ISOVER ВентФасад Верх, ISOVER ВентФасад Ніз, ISOVER ВентФасад Моно.

На ўцяпленне сценкі знутры, калі варыянт уцяплення звонку катэгарычна немажлівы, неабходна прыкладаць ISOVER Каркас (лепей з маркіроўкай П32, бо ў гэтага матэрыялу найлепшыя цеплатэхнічныя ўласцівасці).

Рэкамендуемая таўшчыня ўцяплення 100 мм, найлепшы эфект будзе дасягнуты са 150 мм і больш. Абавязкова прыкладанне інтэлектуальнае мембраны VARIO ці іншых аналагаў інтэлектуальных мембранаў, прадстаўленых на рынку. Дадзеная мембрана, мантуемая між уцяпляльнікам і падзяляльным слоем у памяшканні (гіпсакартон, вагонка …), абароніць уцяпляльнік ад пранікнення пары і запашвання вільгаці ў канструкцыі.

Назад да Спісу частых пытанняў