Ці падыходзіце вы комплексава да падобнага роду аб’ектаў, з улікам неабходных змяненняў ў інжынерных сістэмах?
Поўнае пытанне:
Дзень добры! Дзякуй за выкарыстанне на ВашымпарталеМовы - у нашыхмясцiнахгэта, на жаль, не вельмi шмат дзесустракаецца. Апошнім часам дзейнічаюць дзяржаўныя праграмы па ўцяпленні пабудаванага раней жыллёвага фонду. Шматлікія дамы ўжо прайшлі цеплаізаляцыйную мадэрнізацыю, і лічацца адпавядальнымі нормам энэргазахавання. Але практыка паказала, што аднога толькі паляпшэння характарыстык цепласупраціўлення агараджальных канструкцыяў недастаткова дзеля дасягнення сапраўднае эканоміі. Я, як цеплатэхнік, часта сутыкаюся з падобнымі праблемамі – змяненне велічыні цепластратаў патрабуе ж змяненне сістэмы ацяплення, але гэта часцяком ігнаруецца. Пытанне: ці падыходзіце вы комплексава да падобнага роду аб’ектаў, з улікам неабходных змяненняў ў інжынерных сістэмах? Або вашая задача абмяжоўваецца продажам уцяпляльніку?

Адказ:

А вам дзякуй за разуменне неабходнасцi беларускамоўнай версii сэрвiса.

Назад да Спісу частых пытанняў