Поўнае пытанне:
Вітаю! Дзякую за адказ на, увогуле, тэставае пытанне. Дом пакуль гіпатэтычны, ягоныя параметры і мая адзнака ў дададзеным Excel-файле.
Адказ:
Пры тэрмічным супраціўленні агараджальных канструкцыяў 5.0 град*м²/Вт, эканоміцца 493 кВт*ч ці 49,28 м³ газа за ацяпляльны перыяд, у параўнанні з тэрмічным супраціўленнем 3,2 град*м²/Вт.
Калі памножыць дадзеныя паказнікі на існуючыя тарыфы, якія залежаць ад віду ацяплення (газ, калянае паліва), вы зможаце падлічыць эканамічную мэтазгоднасць павелічэння супраціўлення цеплаперадачы сценаў, бо зможаце параўнаць выдаткі на ўцяпленне і сродкі, якія будуць зэканомленыя ў выніку.Па маіх падліках з газавым ацяпленнем эканомія складзе ўсяго толькі 15 160 бел. руб. (з тарыфам 307.7 м³), пры ацяпленні на каляным паліве 95 540 бел. руб. (193.8 кВт/гадзіна) за ацяпляльны перыяд.
Калі эканамічная мэтазгоднасць не ўражвае, рэкамендую звярнуць увагу на такі дакумант, як «СТРАТЭГІЯ развіцця энэргетычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь».Дзе гаворыцца:
«Асноўныя этапы ліквідацыі перакрэснага субсідавання:\n- давядзенне тарыфаў на энэргію для насельніцтва да ўзроўню 100-адсоткавага ўзнаўлення выдаткаў:
- на прыродны газ:
- на патрэбы гатавання ежы – да 2011 года,
- на патрэбы ацяплення – да 2014 года;
- на электрычную энэргію – да 2013 года;
- на цеплавую энэргію – да 2014 года;»