28 / 03 / 2017
- Навiны
- Адукацыя і грамадства
- Выставы і семінары
Дарагія сябры!
У вас ёсць унікальная магчымасць пабываць унутры энергаэфектыўнага модульнага дома, які цяпер прадстаўлены на выставе "Беларускі будаўнічы тыдзень" у Мінску.
Плошча дома 27 квадратных метраў, у яго аснове ляжыць каркасная тэхналогія. У сценах 200 мм ўцяпляльніка (Isover), у падлозе - 250 мм, у даху - 300. Калянасць канструкцыі надаюць пліты OSB, ад пранікнення вільгаці і волкасці абараняюць ветрагiдраахоўная мембрана і параізаляцыя. Знутры дом абабіты гіпсакардонам, звонку - камбінацыя тэрмадрэвесiны і керамаграніту. Вялікія вокны да падлогi забяспечваюць дастатковую колькасць натуральнага асвятлення.
Сцены гэтага дома ўцеплены матэрыялам Isover Profi, што дазволіць яго ўладальніку адчуваць сябе камфортна і летам, і зімой. Прыходзьце і пераканайцеся самі!
Месца: Футбольны манеж, пр-т Пераможцаў 20/2.
Tags: