11 / 06 / 2019
- Навiны
- Адукацыя і грамадства
5-8 чэрвеня 2019 года ў Мілане адбыўся фінал міжнароднага архітэктурнага студэнцкага конкурсу «Мультыкамфортны дом «Сэн-Габэн»2019.
60 каманд з 34 краін змагаліся за перамогу. І Беларусь у які раз змагла даказаць высокі ўзровень падрыхтоўкі і майстэрства нашых архітэктараў!
Хакімаў Бахром з Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта пераканаў членаў міжнароднага журы, а таксама большасць удзельнікаў конкурсу ў тым, што яго праект «INDUCTION» годны перамогі! У гэтым годзе мы вярнуліся з 3-ім месцам і прызам студэнцкіх сімпатый!
За 9 гадоў удзелу ў конкурсе Беларусь прывезла дадому 8 прызоў:
2012 - Браціслава, Славакія - 2 месца
2013 - Белгарад, Сербія - Спецыяльны прыз журы
2014 - Бухарэст, Румынія - Спецыяльны прыз журы
2016 - Брэст, Беларусь - Спецыяльны прыз журы
2018 - Дубай, ААЭ - 2 месца і Прыз студэнцкіх сімпатый
2019 - Мілан, Італія - 3 месца і Прыз студэнцкіх сімпатый
2012 - Браціслава, Славакія - 2 месца
2013 - Белгарад, Сербія - Спецыяльны прыз журы
2014 - Бухарэст, Румынія - Спецыяльны прыз журы
2016 - Брэст, Беларусь - Спецыяльны прыз журы
2018 - Дубай, ААЭ - 2 месца і Прыз студэнцкіх сімпатый
2019 - Мілан, Італія - 3 месца і Прыз студэнцкіх сімпатый
Задачай 15-га міжнароднага архітэктурнага студэнцкага конкурсу «Мультыкамфортны дом «Сэн-Габэн», распрацаванага ў цесным супрацоўніцтве з муніцыпалітэтам Мілана, было распрацаваць праект па комплекснай рэнавацыі частцы горада ў раёне метро Crescenzago на паўночным усходзе Мілана.
Больш падрабязна пра ўмовы ўдзелу тут: https://isover.by/ru/mezhdunarodnyy-studencheskiy-konkurs-proektirovanie-multikomfortnogo-doma-2019
Падрабязней пра конкурс можна даведацца на міжнародным сайце конкурсу: https://multicomfort.saint-gobain.com/multi-comfort-student-contest
Tags: