15 / 01 / 2018
- Навiны
12 студзеня калектыў кампаніі "Сэн-Габэн" разам са сваімі кліентамі адправіўся ў падарожжа ў зімовую казку.
Глеб Лабадзенка цэлы дзень распавядаў і паказваў ўдзельнікам пра таямніцы беларускага краю на поўнач ад Менска.
Супрацоўнікі разам з кліентамі:
- падымаліся на старадаўнюю дзейсную званіцу, нават самі паспрабавалі патэлефанаваць у званы,
- спускаліся ў падзямелля, якія хаваюць у сабе таямніцы гісторыі нашай краіны,
- пабывалі на магіле барона Мюнхаузена і шмат іншага.
Хацiм сказаць дзякуй усім тым, хто не пабаяўся холаду і адправіўся з намі ў паўночныя края Беларусі.
Яшчэ раз віншуем вас з пачаткам новага года! Жадаем «дабрабыта» як дома, так і на працы! Здароўя, любові і цяпла!
Tags: