15 / 04 / 2019
- Навiны
- Адукацыя і грамадства
- Прадуктовыя навіны
12 красавіка тэхнічны спецыяліст кампаніі «Сэн-Габэн» Сяргей Кузняцоў правёў для супрацоўнікаў беларускага офіса тэхнічны трэнінг па матэрыялах гандлёвай маркі WEBER на тэму «Агульнабудаўнічыя матэрыялы для высакаякаснага аздаблення».
У рамках навучання супрацоўнікі атрымалі тэарэтычную базу для працы з прадуктамі, а таксама на практыцы пазнаёміліся з асаблівасцямі працы і ключавымі перавагамі матэрыялаў. Прадукты, якія складуць асартыментны шэраг WEBER ў Беларусі:
- клея для кладкі пліткі,
- наліўныя падлогі,
- шпатлёўкі,
- гідраізаляцыя,
- дэкаратыўныя тынкоўкі,
- фарбы.
Запланаваны старт продажаў - ліпень 2019 года.
У далейшым супрацоўнікі ЗТАА «Сэн-Габэн Будаўнічая Прадукцыя Белрус» працягнуць дзяліцца атрыманай інфармацыяй з кліентамі і ключавымі гульцамі будаўнічага рынку Беларусі.
Tags: