Падкажыце варыянты ўцяплення агараджальных канструкцыяў, супраціўленне цеплаперадачы сценкі і даху пры абраных варыянтах

Поўнае пытанне:
Добры дзень. Будую дом. Падкажыце, калі ласка:

  • варыянты ўцяплення агараджальных канструкцыяў;
  • супраціўленне цеплаперадачы сценкі і даху пры абраных варыянтах;
  • дзе будзе кропка расы ў вонкавай сценцы.

Чарцежы дададзеныя.


Адказ:

Сцяна вонкавая: 

Варыянт 1. Ветраабарончая плітаRKL (ВентФасад Верх)30мм + 70 мм KL34 (ВентФасад Ніз)

R цаглянаекладкі 380 мм = 0,55 м2*С/Вт
R ветраабарончаепліты 30 мм = 1 м2*С/Вт
R KL34(ВентФасад Ніз) 70мм = 2,05 м2*С/Вт
R сцяны = 3,76 м2*С/Вт
(з улікам каэфіцыэнтаў цеплааддачы ўнутранае і вонкавае паверхні сценкі ўзімку R= 0,16 м2*С/Вт. R абліцовачнае клінкернае цэглы і паветранае праслойкі не ўлічваецца, боапошняя не замкнёная(прадзімаецца))

Варыянт 2. OL-E 100мм (ВентФасадМона)

R цаглянае кладкі = 0,55 м2*С/Вт
R OL-E 100мм = 2,5 м2*С/Вт
R сцяны = 3,21 м2*С/Вт
(з улікам каэфіцыэнтаў цеплааддачы ўнутранае і вонкавае паверхні сцяны ў зімовы час R= 0,16 м2*С/Вт)

Выснова: 1-й варыянтпераважней:

- больш высокае R
- калі ўкласці 2 слаі ў шахматавым парадку – выключаюцца цеплавыя масты, якія будуць  у 2-м варыянце
- ВФ Верх маезлучэнне Шып-Паз
- танней  на 30%

Дах:

Варыянт 1. 200 мм KL 34 (Каркас М34)

R 2 слаіRigips 25 мм = 0.06 м2*С/Вт
R KL 34 200 мм = 5,88 м2*С/Вт
 R даху =  6,1 м2*С/Вт
(з улікам каэфіцыэнтаў цеплааддачы ўнутранае і знешняе паверхні сцяны ўзімку)

Варыянт 2. 200 мм KL 34 (Каркас П34) + 50 мм уцяпляльніку падшыць унізе + ветраабарончая плітаRKL (ВентФасад верх)уверсе крокваў

R 2 слоя Rigips 25 мм = 0.06 м2*С/Вт
R KL34  (Каркас П34)  200 мм = 5,88 м2*С/Вт
R ветраабарончае пліты 30 мм = 1 м2*С/Вт
R KL34 (Каркас П34)  50мм = 1,47 м2*С/Вт
R даху= 8,57 м2*С/Вт

Кропка расы.

У нашым выпадку ў вонкавае сценцы кропка расы знаходзіцца ва ўцяпляльніку, адпаведна ён вільгатнее, і ягоны каэфіцыэнт цеплаправоднасці павялічваецца, т.б. цеплатэхнічныя параметры пагаршаюцца. Гэта, канечне ж, кепска, але не горш за тое, калі б разбуралася праз цыклы замарожвання/адтайвання цагляная кладка.

Больш за тое, дзякуючы вентылюемай паветранай праслойцы вільгаць будзе выпарацца, і ўцяпляльнік – аднаўляць свае цеплатэхнічныя паказнікі.

Назад да Спісу частых пытанняў