ISOVER Майстар Стандарт
Цепла- і гукаізаляцыя з мінеральнай ваты на аснове кварца выдатнай якасці ў рулонах.
ISOVER Майстар Стандарт - цепла- і гукаізаляцыя з мінеральнай ваты.
 
Матэрыял вырабляецца з прыродных кампанентаў: пяску, соды, вапняка. З'яўляецца бяспечным матэрыялам для здароў'я чалавека і навакольнага асяроддзя, сертыфіцыраваны для ўжывання ў дзіцячых і медыцынскіх установах.
 

Вобласцi прымянення

ISOVER Майстар Стандарт выкарыстоўваецца для канструкцый, дзе цеплаізаляцыйны матэрыял не нясе нагрузку. Рэкамендаваныя вобласці ўжывання:
  • падлогі па лагах,
  • перакрыцці
  • сцяны пад ашалёўку (сайдынг, вагонка і г.д.)
  • дахі 
  • перагародкі
ISOVER Мастер Стандарт

Перавагі

  • Выдатная якасць па разумнай цане
  • Зручны для уцяплення вялікіх гарызантальных паверхняў - раскатаў рулон і гатова!
  • У пакунку 2 мата таўшчынёй 50 мм, выкладзеныя ў адзін мат 100 мм: вельмі зручна пры працы з рознымі відамі канструкцый - можна выбраць патрэбную таўшчыню: 50 мм або 100 мм.
  • За кошт васстанаўлiваемасцi формы матэрыял не ламаецца пры мантажы, з ім лёгка працаваць нават пачаткоўцу.
  • Эканамічны пры транспартоўцы: матэрыял компрессіонна сціснуты ў пакунку ў 6 разоў. 
  • Дыхаючы матэрыял - высокае значэнне парапранікальнасці ў параўнанні з іншымі відами цеплаізаляцыйных матэрыялаў.
  • Бяспечны для здароўя і навакольнага асяроддзя. Пры награванні не вылучае таксічных рэчываў.
  • Негаручы матэрыял (НГ)

Тэхнічныя параметры

  Значэнне
Цеплаправоднасць λ10, Вт/(м*К), не болей 0.043
Парапранiкальнасць, мг/ м*ч*Па 0.7
Група гаручасцi НГ

 Геаметрычныя памеры i пакоўка

Адзінкавыя ўпакоўкі Упакоўка Multipack
Таўшчыня, мм Шырыня, мм Даўжыня, мм Колькасць у пакунку, шт. Плошча ў пакунку, м² Аб’ём у пакунку, м³ Колькасць на палеце, шт.
50 1220 8250 2 20,13 1,0 30
 

Усталёўка

  • Падчас раскрою шырыня матэрыялу павіна быць на 10-20 мм больш адлегласці між стойкамі каркасу. Гэта дазволіць лёгка ўсталяваць матэрыял нараспор, без дадатковага мацавання, а таксама забяспечыць яго шчыльнае прыляганне да канструкцыі.
  • Дзеля хуткага раскрою матэрыялу выкарыстоўвайце нож з даўжынёй ляза ад 120 мм.
  • Цеплаізаляцыю рэкамендуецца ажыццяўляць у некалькі слаёў з разбежкай шоваў. Гэта гарантуе надзейную абарону ад “масткоў холаду”.

Дэталёвыя рэкамендацыі па мантажу залежаць ад галіны прыкладання матэрыялу. Будзем рады даць Вам дадатковую кансультацыю.