competition

Праектаванне Мультыкамфортнага дома Ізовер 2017

26 / 04 / 2017
  • Навiны
  • Адукацыя і грамадства
Запрашаем усіх-усіх-усіх!

28-29 красавіка 2017 года ў Беларускім саюзе архітэктараў (вул. Карла Маркса, 14) адбудзецца

фінал нацыянальнага этапу міжнароднага архитекторного студэнцкага конкурсу
"Праектаванне мультыкамфорнага дома Ізовер - 2017".


Студэнты з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта ўпарта працавалі і гатовы паказаць свае праекты па рэнавацыі гарадскога асяроддзя жылога мікрараёна ў г. Мадрыдзе.

28 красавіка 2017 года ад 12.00 да 17.00 будут праходзіць прэзентацыі праектаў.
29 красавіка 2017 года ад 12.00 да 14.00 адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Будзем рады бачыць Вас!
Нац. финал 2017

Чорная пятніца 7 красавіка

03 / 04 / 2017
  • Навiны
Акцыя на будаўнічыя матэрыялы

7 красавіка 2017 года ў сетцы складоў-крам БУДНI пройдзе маштабны распродаж Чорная пятніца.

Упершыню абсалютна ўсе склады-крамы БУДНI і інтэрнэт-крама БУДНI прымуць удзел у гэтым мерапрыемстве.
Абяцаюць, што ў гэтую пятніцу ўсе магазіны будуць працаваць да апошняга кліента.
 

Спецыялісты кампаніі ЗТАА "Сэн-Габэн Будаўнічая Прадукцыя Белрус" правядуць майстар-класы па матэрыялах Isover і Wever Vetonit у крамах:

  • Бараўляны (вул. 40 гадоў Перамогі, 25 Б)
  • Светлагорск (вул. Парыцкая, 12).

Будзем рады бычыць Вас! 

Черная пятница_Будни
 

 

Канферэнцыя "Сучасная цеплаізаляцыя ў праектаванні і будаўніцтве"

28 / 02 / 2017
  • Навiны
  • Адукацыя і грамадства
  • Выставы і семінары
28 лютага пройдзе рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя.

28 лютага запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі "Сучасная цеплаізаляцыя ў праектаванні і будаўніцтве", арганізаваная РУП "Стройтэхнорм".

Месца правядзення: г. Мiнск, вул. Мяснiкова 39 (малы зал Мiнстройархiтэктуры, 2 паверх).


На сённяшні дзень актуальнай з'яўляецца праблема энергазберажэння і прымянення адпаведных цеплаізаляцыйных матэрыялаў у жыллёвым, прамысловым, індывідуальным будаўніцтве. Цеплаізаляцыя на базе малаэфектыўных матэрыялаў - адна з прычын цепластрат пры эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў. Гэта вызначае важнасць выбару матэрыялаў, іх канкурэнтных пераваг на рынку цеплаізаляцыі.

Канферэнцыя "Сучасная цеплаізаляцыя ў праектаванні і будаўніцтве» прысвечана цеплаізаляцыйным матэрыялам, выкарыстанне якіх садзейнічае вырашэнню праблемы энергазберажэння і прыняццю інавацыйных тэхналогій у будаўніцтве.


У рамках канферэнцыі прадстаўнік кампаніі ЗТАА "Сэн-Габэн Будаўнічая Прадукцыя Белрус" выступіць з дакладам на тэму "Цеплаізаляцыйныя рашэнні ISOVER на аснове шклянога валакна для навясных фасадных сістэм", а таксама ў рамках экспазіцыі адкажа на ўсе пытанні, якія цікавяць Вас.

Будзем рады бачыць Вас!

Онлайн серыя трэнінгаў для ўдзельнікаў конкурсу

10 / 02 / 2017
  • Навiны
  • Адукацыя і грамадства
Другая серыя онлайн трэнінгаў для тых, хто прайшоў рэгістрацыю ў конкурсе "Праектаванне Мультыкамфортнага дома Ізовер 2017" пачнецца з панядзелку 13 лютага 2017 года.​
 

Увазе ўсіх студэнтаў!

Самы час пачаць актыўна працаваць над сваімі праектамі, калі хочаце ў канцы траўня паехаць у Мадрыд на міжнародны фінал конкурсу "Праектаванне Мультыкамфортнага дома Ізовер 2017".


Другая серыя онлайн лекцыі для тых, хто прайшоў рэгістрацыю, пачнецца ў панядзелак 13 лютага. Удзел бясплатны, трэба прайсці па спасылцы на галоўнай старонцы сайта конкурсу www.isover-students.com.
 

Тэмы другой сессii лекцый::


13 лютага 15.00 - Конкурс 2017. Знаёмства з заданнем, сайтам конкурсу.
13 лютага 16.00 - Канцэпцыя "Мультыкамфортнага дома Сэн-Габен".

14 февраля в 15.00 - Пэзентацыя праграмы MADRE.
14 февраля в 16.00 - Цеплавы камфорт. 

15 февраля в 14.30 - Акустический комфорт. Звукоизоляция.
15 февраля в 16.00 - Акустычны камфорт. Шкоды дрэннай акустыкi.

16 февраля в 15.00 - Вiзуальны камфорт.

17 февраля в 15.00 - Iнструмент праектавання i разлiкаў
 "MCH Designer".
17 февраля в 16.00 - Пытаннi i абмеркаваннi.


 

Навучанне прынцыпам МКД

09 / 12 / 2016
  • Адукацыя і грамадства
З сённяшняга дня пачынаюцца онлайн трэнінгі для тых, хто прайшоў рэгiстрацыю ў конкурсе "Праектаванне Мультыкамфортнага дома Ізовер 2017 года».
Увазе ўсіх студэнтаў!

Нагадваем, што рэгістрацыя для ўдзелу ў конкурсе "Праектаванне Мультыкамфортнага дома Ізовер 2017 года" сканчаецца 31 снежня . Калі Вы яшчэ не паспелі гэта зрабіць, то спяшайцеся!


РЭГIСТРАЦЫЯ

А тым часам мы пачынаем праводзіць онлайн лекцыі для тых, хто прайшоў рэгiстрацыю. Удзел бясплатны, трэба прайсці па спасылцы на галоўнай старонцы сайта конкурсу www.isover-students.com.
 

Тэмы першай сессii лекцый:


9 снежня 14.00 - Конкурс 2017. Знаёмства з заданнем, сайтам конкурсу.
9 снежня 15.00 - Прэзентацыя праграмы MADRE.

12 снежня 15.00 - Канцэпцыя "Мультыкамфортнага дома Сэн-Габен".
12 снежня 15.30 - Цеплавы камфорт.

13 снежня 14.00 - Акустычны камфорт. Гукаабарона.
13 снежня 15.30 - Акустычны камфорт. Шкоды дрэннай акустыкi.

14 снежня 14.00 - Вiзуальны камфорт.

15 снежня 15.00 - Iнструмент праектавання i разлiкаў
"MCH Designer".


 

 

«Сэн-Габэн» шукае смелых прадпрымальнікаў

11 / 08 / 2016
  • Навiны
«Сэн-Габэн» зацікаўлены ў тэхналогіях, якія дапамогуць пабудаваць камфортны дом.

ВЫСТУП ГЕНЕРАЛЬНАГА ДЫРЭКТАРА «СЕН-ГАБЭН СНД» ЭРВАНА ДЮПЮИ АБ КОНКУРСЕ SAINT-GOBAIN CHALLENGE

 
SG challenge
SG challenge

«Стартап павінен вырашаць праблему нашых кліентаў. Я люблю прыводзіць у прыклад тыповых Наталлю і Сяргея. Уявіце сабе пару ва ўзросце 35-50 гадоў, яны толькі што купілі кватэру або дом. Для пачатку ім трэба недзе набрацца натхнення, каб вырашыць, як лепш узвесці сцены, як будзе выглядаць кухня. Калі ў Вас ёсць тэхналогіі, якія дапамагаюць спрасціць працу над дызайнам, то мы рады запрасіць такія праекты ў конкурс.

Потым Наталлю і Сяргея чакае рамонт, гэта складаны і нават пакутлівы працэс. Ім трэба знайсці надзейнага майстра, які не падмане з коштам матэрыялаў, а для гэтага трэба ўбачыць яго партфоліо і водгукі. Акрамя таго, у Наталлі і Сяргея няма вольнага часу для праверкі работ, для пакупкі і дастаўкі матэрыялаў. Так што мы шукаем ўсе стартапы, якія могуць спрасціць працэс рамонту.

Сюды ж можна аднесці тэхналогіі, якія дапамогуць пабудаваць камфортны дом. «Сэн-Габэн» зацікаўлены ў стартапах, якія даносяць інфармацыю аб матэрыялах і дыягнастуюць якасць пабудовы дома. Напрыклад, калі Наталля і Сяргей не хочуць чуць сваіх суседзяў, то якія матэрыялы ім трэба выкарыстоўваць, каб забяспечыць гукаізаляцыю? А якія матэрыялы трэба купляць, каб у хаце было халаднавата летам і цяпло зімой? Акрамя таго, часта дрэнныя матэрыялы вылучаюць непрыемны пах, а значыць, трэба дапамагчы Наталлі і Сяргею выбраць высакаякасныя матэрыялы .. »


Чытайце далей на http://rusbase.com/longread/sg/.