Як лепей уцепліць бетонавы падмурак драўлянага зрубу?

Поўнае пытанне:
Добры дзень, Аляксандр! Прашу Вас даць рэкамендацыю, як лепей уцепліць бетонавы падмурак драўлянага зрубу? Вышыня падмурку – 180 см. Таўшчыня бетонавых блокаў – 30 см. Праз тое, што сядзібны надзел няроўны, НАД зямлёй знаходзіцца частка ад 30 да 95 см. Мы хацелі б уцепліць надземную частку, боўзімку на 1 паверсе праз няўцепленае сутарэнне дужа халодная падлога. Загадзя дзякую за рэкамендацыю. З павагай, Юлія Пятрова.


Адказ:

Юлія, алгарытм уцяплення ў вашым выпадку наступны:

  • вонкавае ўцяпленне падмурку па перыметру 5 см экструзійнага пенапалістэролу на вышыню надземнае часткі + 60 см падземнае;
  • уцяпленне адмосткі – 10 см экструзійнага пенапалістэролу;
  • уцяпленне перакрыцця з боку сутарэння – 10 см IsoverOL-E;
  • унутранае ўцяпленне верхняе часткі падмурку на вышыню 30 см з боку сутарэння – 5 см IsoverOL-E.

На малюнку, я мяркую, усё зразумела.

Калі ўзнікае непаразуменне, чаму прынятыя менавіта такія рашэнні, ці ўзнікнуць пытанні, задавайце.

Назад да Спісу частых пытанняў